З гэтай сіняе азярыны... - Маладзік (Новолуние). (Ст. Н.Маевской, муз. И.Шабельной)
Маладзік (Новолуние).
муз. Инна Шабельная,
стихи Нины Маевской.
З гэтай сіняе азярыны
Па начах маладзік п҆е ваду.
Вузкай сцежачкай за адрынай
Я цябе у свой свет павяду.
I раней ён сдаваўся мне раем.
А з гадамі дык нават мілей.
Бачыш, ластаўка замірае
На ляту каля белых лілей.
Ёсць імя тут у кожнай былінкі,
Ды адкрыцці рабіць і рабіць
Глянь, на пальчыку кожнай травінкі
Дыяментны пярсцёнак зіхціць.
Пройдзем крыху абветраным галам,
Калі ногі паколеш,- трывай.
Як усё зарасло астрагалам!
Ен, па-нашаму,- куравай.
Тут не думаеш болей аб хлебе.
I па-іншаму хочацца жыць.
Бачыш, турман куляецца ў небе,
Мусіць, скора у нас задажджыць.
А пакуль пад разгалістым дубам
Пасядзім у шамотнай цішы.
Гэтак хораша мне тут і люба,
Бо часцінка мае тут душы.