Каб мне голас добрый мець... - Гора, гора (Горе, горе). (Ст. Фр. Богушевича, муз. И.Шабельной)

Гора, гора (Горе, горе).

                  муз. Инна Шабельная,
                  стихи Фр. Богушевича.

Каб мне голас добрый мець,
Каб мне гора куды дзець,
Каб жа гора бог не даў,-
Я б вясёла заспяваў.
   Склаў я гора у аклунак,
   Склаў бяду сваю фрасунак,
   Кінуў ў рэчку аж да дна,-
   Прыйшло гора, як штодня.

Ўзяў я гора ды ў анучу,
Кінуў у полымя - агонь,
Ніяк гора не замучу:
Гора горам, як штодзён.
   Узяў я гора ды на вожжы,
   Завёў у лес, скруціў да пня.
   Заўтра гора як свет божы,
   Ўлезла ў хату як як штодня
Ой, гора! Ой, гора ж маё!

Склаў я гора ды у дошкі,
Закапаў у вялікі роў,
Адышоў ад ямы трошкі,
Аж у хаце гора зноў.
   Завярнуўшы у салому
   Гора ў лапаць палажыў.
   Абуў лапаць, сышоў з дому
   Гора горам, - лапаць згніў.

Склаў я гора ў тарбіну,
Аж у Мерыку адвёз,-
Думаў: тут або я згіну,
Або з гора будзе лёс.
   Дык і тут няма пакою
   З горам лёг і з горам устаў;
   Мусіць Бог яго з душою
   Разам возьме, разам даў!
Ой, гора! Ой, гора ж маё!